10 Year Anniversary
Starter Plan
1 yr / only 24€
AI video translation workspace
Automatic: transcription, translation & voiceover
GDPR compliant video hosting
Promotion ends in
0
Days
:
0
Hours
:
0
Minutes
Use code
10YEARS
at checkout
*discount only applies to the first year
10 Year Anniversary:
Starter Plan,1 yr / only 24€
Use code
10YEARS
at checkout
*discount only applies to the first year

У фокусе: Магчымасці пагроз

Штучны інтэлект супраць людзей-перакладчыкаў, праўдзівая ілюзія ці фантомны страх?

Read this article in: English, Беларуская

Estimated reading time:21minutes

У фокусе: Магчымасці пагроз

Штучны інтэлект супраць людзей-перакладчыкаў, праўдзівая ілюзія ці фантомны страх?

«Альбо узброіцца на мора крыўд».

Гамлет

·         Шмат шуму з рэчаў, якія маюць вялікае значэнне

·         Камерцыйная прапанова ад штучнага інтэлекту і філасофскія пытанні ў лёгкай форме

·         Перамога ў бітве - не перамога ў вайне

·         Ілюзіі і фантомы

 

Шмат шуму з рэчаў, якія маюць вялікае значэнне

Жыццё ў сучасным свеце, які хутка змяняецца, - гэта, у значнай ступені, плаванне ў моры клопатаў.

Згодна слоўніка Мерыама Вэбстэра «пагроза - гэта 1: схільнасць да рызыкі атрымаць траўму, скалечыцца або загінуць: небяспека, 2: гэта штосьці, што ставіць ў небяспечную сітуацыю або пагражае». Пагрозы ў моры - адзін з найлепш вядомых выразаў, які змяшчае гэтае слова.

Прафесійныя рызыкі, якія выклікала пандэмія на рынках паслуг вуснага перакладу, і адпаведная рэакцыя былі падрабязна разгледжаны ў нашым папярэднім артыкуле "Аналіз вопыту работы ў здальным перакладзе". У гэтым артыкуле ў фокусе будуць пагрозы звязаныя са штучным інтэлектам.

Так шмат важных і разумных людзей абмяркоўваюць пытанне «штучны інтэлект супраць чалавека-перакладчыка» і адпаведныя пагрозы, якія паўстаюць для нас. Тое, што хтосьці абавязкова захоча пачуць, так гэта меркаванне легендарнага і натхняльнага Бары Слотэра Олсана, дацэнта Мідлберыйскага інстытута міжнародных даследаванняў у Мантэрэі,

https://youtu.be/4uwyXyRpc1s

і вельмі захапляючага Эвандро Магальяйнш, кіраўніка лінгвістычнага аддзела платформы KUDO, былога перакладчыка на канферэнцыях ААН.

https://kudoway.com/blog/will-ai-eventually-replace-human-interpreters-a-message-from-kudos-chief-language-officer-ewandro-magalhaes/

Меркаванняў многа, і яны разнастайныя; схаваныя і адкрытыя выказванні наконт пытання, якое разглядаецца, вар'іруюць ад экстрымальных панікёраў (мы ўсе памром) да ўпартых нігілістаў (машына ніколі гэта не зробіць). Дзесьці па сярэдзіне мы знойдзем IT спецыялістаў, якія ціхенька шэпчуць, спрабуючы вас суцешыць, ну, у вас яшчэ ёсць час, але распазнаванне голасу, машынны пераклад і тэхналогіі агучвання з дапамогай штучнага інтэлекту развіваюцца хутка, штучны інтэлект вучыцца, вынікі надзвычай добрыя, не выключана, што надыйшоў час пачаць разглядаць магчымасці набыцця новай прафесіі, можа быць у сферы IT распрацоўкі.

Аднак, як кажа Дэніз Сасал ў сваім відэа «Як выратаваць сваю працу ад штучнага інтэлекту і аўтаматызацыі»:

https://www.youtube.com/watch?v=jiPjbvfXYf4

«а што калі штучны інтэлект хутка стане найлепшым IT распрацоўшчыкам, які здольны зрабіць працу мільёнаў усяго за адзін дзень?»

Магчыма, няма асаблівага сэнсу дадаваць свой абертон у гэту харавую песню, калі толькі вы не збіраецеся надаць ёй крыху іншае адценне.

Вяртаючыся ў канец 1990-х, я заўважыў цікавую з'яву: перакладаючы для галоўных бізнэс адміністратараў вядучых карпарацый, якія працавалі ў той час у так званым рэгіёне ННД (Новых незалежных дзяржаў), акрамя МБА (магістра бізнес-адміністравання) з вельмі паважных інстытутаў, шмат хто меў таксама дыпломы або вучоныя ступені доктара ў цалкам гуманітарных дысцыплінах, такіх як гісторыя, філасофія, псіхалогія і гэтак далей. Я ўзяў на сябе адвагу спытаць ў аднаго такого спадара: ці цяпер гэта тэндэнцыя, бо такая вялікая колькасць прыкладаў не можа быць выпадковай? Яго адказ быў станоўчым, тэндэнцыя зводзіцца да таго, каб нанімаць адміністратараў з такой акадэмічная адукацыяй, так як цяпер прыняцце рашэнняў на новых рынках вымагае ўменне эфектыўна разглядаць рэчы ў больш шырокім кантэксце, чым звычайна. Заўсёды існуюць былая норма і новая норма; вы наўрад ці ўяўляеце сабе або жадаеце, каб ваша асабістая рэальнасць была НАСТОЛЬКІ статычнай, што ў ей не было ніякіх змен.

Такім чынам, фокус гэтага артыкула - паставіць пытанне «штучны інтэлект супраць чалавека» у больш шырокі кантэкст ў спробе дадаць крыху кіравання ў крытычнай сітуацыі і філасоўскага вымярэння.

Цалкам вызначаны жыццёвы факт: штучны інтэлект забірае шмат працоўных месцаў і робіць людзей непатрэбнымі, а значыць мы пад пагрозай. Аднак, мы бесперапынна, так ці іначай, знаходзімся ў небяспецы, таму гэта заўсёды пытанне вашай асабістай гатоўнасці да экстранай сітуацыяі і адказу на яе. Таму, каб адрэагаваць належным чынам, не недастаткова і не празмерна, важна вызначыць маштаб праблемы, каб ведаць ступень вашага ўздзеяння, ступень рэальнай небяспекі, якасную і колькасную ацэнку пагрозы, каб спачатку вызначыць, а затым, магчыма, палепшыць вашу рэакцыю і магчымасці аднаўлення, наколькі гэта практычна дасягальна.

У Адрыана Пробста ёсць пазнавальнае відэа «Ці скрадзе штучны інтэлект нашы працы?» (Страх машыннага перакладу)

https://www.youtube.com/watch?v=O-71kWDSOPo

У відэа ён згадвае пра колькасць дадзеных, якія генерыруюцца па ўсім свеце і якія патрабуюць перакладу або лакалізацыі інным чынам, сцвярджаючы, што ўсе даступныя сілы людзей-перакладчыкаў у свеце не справяцца з гэтай праблемай.

Паведамляецца, што ў сярэднім людзі адводзяць 75-80 хвілін у дзень на прагляд відэа ў сацыяльных сетках; чакаецца, што ў наступным годзе гэта будзе больш за 100 хвілін у дзень.

Дадаткова трэба ўзгадаць, што сусветны рынак моўных паслуг падвоіўся ў памеры за астатнія дзесяць гадоў, дасягнуўшы 49,6 мільярдаў даляраў ЗША ў 2019 годзе, а цяпер ён значна большы. (www.statista.com)

У той самы час кожны, хто назірае за размяшчэннем прац на такіх рынках перакладу, як ProZ, Translators’ Café і іншых, можа падцвердзіць катастрафічнае зніжэнне колькасці прац з пісьмовым перакладам, павелічэнне заданняў у РПМП (рэдагаванне пасля машыннага перакладу) і ўзрастаючы попыт на аўдыёвізуальны пераклад (што з'яўляецца зусім іншай канцэпцыяй перакладу, якая была ў фокусе ў нашым артыкуле пра лакалізацыю.)

Такім чынам, рынак В.Я.Л.І.К.І і будзе расці. Як у яго ўвайсці і атрымаць тую мізэрную долю з наяўных мільярдаў - гэта яшчэ адно пытанне, на якое, як мы лічым, можна адказаць толькі ў выніку індывідуальнага самааналізу.

Камерцыйная прапанова ад штучнага інтэлекту і філасофскія пытанні ў лёгкай форме

Ніжэй прыведзены некалькі ўводных элементаў, з якіх пачынаецца аналіз:

·         рынак досыць вялікі; тэарэтычна, працы павінна быць дастаткова для кожнага з нас у розных аспектах моўных паслуг; рынак пастаянна пашыраецца.

·         Штучны інтэлект і аўтаматызацыя абсалютна небходныя для таго, каб спраўляцца з колькасцю дадзеных, якія патрэбна прадставіць на розных мовах.

·         Тэхналогіі на базе штучнага інтэлекту становяцца больш эфектыўнымі з кожным днём; людзі губляюць і будуць працягваць губляць працоўныя месцы з-за аўтаматызацыі; гэта не абавязкова канец свету; гэта новы свет, які, тэарэтычна, можа быць даволі зручным месцам з прафесійнага пункту гледжання.

·         Мяркуецца, што, як мінімум у агляднай будучыні, чалавечы аспект у развіцці паслуг лакалізацыі па-ранейшаму будзе заставацца важным рухаючым фактарам.

Апошняе трэба даследаваць больш падрабязна.

Што такое штучны інтэлект? Гэта не монстр з машыны, гэта набор алгарытмаў, якія распрацавалі людзі, а не іншапланецяніне. Па-першае, гэта не асоба. Можа быць толькі на дадзены момант, але для гэтага артыкула філасоўскія разважанні пра песімістычную будучыню не з'яўляюцца ні пажаданымі, ні неабходнымі, бо не ставяцца яго мэтай. Ва ўсякім разе, цяпер ён не з'яўляецца суб'ектам або ўдзельнікам працэсу.

Некаторыя лінгвісты так настойліва любяць сваю прафесію - што вельмі і вельмі пахвальна - што часта забываюць пра адну галоўную дзеючую асобу: Кліента.

Транзакцыя, якая ўключае ў сябе ажыццяўленне лінгвістычных паслуг, прадугледжвае ўзаемадзеянне двух чалавечых сутнасцяў: кліента і «перакладчыка з абсталяваннем», які далей будзе называцца «Перакладчык». Кліент выбірае наняць індывідуальнага перакладчыка, які выконвае задачу з дапамогай аўтаматызаваных сістэм перакладу, такіх як MemoQ, SDL Trados або звычайнага MS Word, або «перакладчыка ў якасці агенцтва», які можа выкарыстоўваць машынны пераклад з або без прыцягнення чалавека-лінгвіста для РПМП (рэдагавання пасля машыннага перакладу).

Вобразна кажучы, Кліент складаецца з тэхнічнага задання на выкананне працы па лакалізацыі, стылёвых інструкцый, бюджэту праекта, указанняў ад начальніка кліента або ад кліента кліента і патрабаванняў звязаных з ЧВЗ (часам выканання заказа). Перакладчык складаецца з кагнітыўных і тэхнічных мажлівасцяў выканаць заданне ў межах часу і бюджэту. І толькі кліент заўсёды будзе тым, хто прымае рашэнне аб заключэнні кантракта. Гучыць трывіяльна, аднак, калі гэты прынцып не засвоены, то нам будзе вельмі складана рапсрацоўваць стратэгію адказу і адпаведную інфраструктуру для таго, каб застацца на рынку. Сканцэнтраванасць выключна на патрабаваннях кліента з'яўляецца неабходнай папярэдняй умовай. 

Яшчэ адзін легендарны чалавек Пітэр Бэйкер, выбітны акцёр агучвання, сказаў у адным з яго натхняльных відэа: не размяшчайце на сваім сайце шмат інфармацыі пра тое, як добра вы зрабілі работу для вядучай сусветнай кампаніі. Людзям падабаецца і трэба ведаць пра тое, што вы можаце зрабіць менавіта для ніх, а не пра штосьці, што вы зрабілі так добра для іншых.

https://www.youtube.com/watch?v=4YKPxTvQQUg

Аднак, рашэнне кліента з'яўляецца адным з чалавечых элементаў ураўнення, калі даходзіць да выбару паміж штучным інтэлектам і чалавекам у якасці «Перакладчыка».

Людзі маюць розныя патрэбы ў мультымедыйным перакладзе, які, часам, таксама разглядаецца як лакалізацыя, для таго, каб перанесці тэкст у іншую мову або культуру. Яшчэ адным чалавечым элементам з'яўляецца мэтавая аўдыторыя або, дакладней, ступень эфектыўнасці ўцягнутасці мэтавай аўдыторыі.

У пэўным сэнсе, Кліент з'яўляецца кліентам адпаведных мэтавых аўдыторый, менавіта такі кліент прыходзіць да іншых людзей, каб быць пачутым, перадаць паведамленне, зацікавіць. Каб быць пачутым, такое паведамленне павінна быць зразумелым, не ўводзіць у зман, прывабным і, часам, забаўляльным. Увогуле, у большасці людзей ёсць гэтыя ўнутраныя патрэбы размаўляць, сацыялізавацца, ўключацца ў інтрыгі, мець перавагу ў сумненнях. Велмі шмат сэнсу перадаецца з дапамогай мовы цела, інтанацыі, сарказму. Людзі хочуць, каб рэчы былі цікавымі і прывабнымі, яны хочуць, каб іх забаўлялі, ім суперажывалі і «гулялі з імі ў трансанкцыйныя гульні».

Таксама прысутнічае паняцце «канатацыйнага шуму». Oxford Languages вызначае слова «канатацыя» як ідэю або пачуццё, якое слова выклікае ў чалавека ў дадатак да яго літаральнага або першаснага значэння. Людзі, часам, схільны «чуць нешта іншае»; яны гавораць адно, але думаюць, што яны сказалі штосьці іншае. У такім выпадку ўзнікаюць міжкультурныя праблемы. Добрым прыкладам можа быць той выпадак, калі буйная фармацэўтычная кампанія хацела выпусціць на рынак Блізкага Ўсходу абязбольваючы прэпарат і выкарыстала для візуалізацыі тры малюнка: мужчына трымаецца за галаву, як быццам яна яму баліць, затым ён прымае лекі, і на трэцім здымку ён шчаслівы, боль сышла. Толькі людзі з мэтавай аўдыторыі чытаюць справа налева, а не злева направа...

Але лакалізацыя - гэта не канец гісторыі медыяперакладу, так як ёсць гіперлакалізацыя, калі тэксты трэба лакалізаваць нават для пэўных рэгіёнаў краіны. Ці штучны інтэлект зробіць усё правільна, эфектыўна выпраўляючы ўсе гэтыя шматлікія нюансы і складанасці ў бліжэйшае дзесяцігоддзе? Няма нічога немагчымага ў сучасным свеце. Сказаць «не» гэтак жа дрэнна ці добра, як сказаць «так»; гэта нічога не значыць, бо нам так мала вядома пра будучыню.

Большасці людзей не патрэбна вялікая «торба з фактамі» у лагічнай упакоўцы. Адна жанчына, знаходзячыся ў дэпрэсіўным стане, хадзіла ў супермаркеты, каб паразмаўляць, час ад часу пагутарыць з персаналам, паколькі яны навучаны выпраменьваць жыццёвую сілу і пазітывізм, якія, апроч іншага, могуць лячыць. Яна хадзіла ў магазін, каб купіць ежу, а эмацыйна атрымлівала значна больш бясплатна. Вы можаце перакласці свой тэкст праз машынны пераклад, згенерыраваць аўтаматычныя субцітры і дадаць аўдыётрэкі з амаль дасканалым машынным голасам - усё гэта будзе выдатна працаваць, калі ваша мэта - прадставіць інфармацыю эфектыўна і з найменшымі выдаткамі.

Такім чынам, здаецца, ва ўсякім разе на дадзены момант, пытанне аб поўным пераняцці штучным інтэлектам работ па лакалізацыі не ў тым, наколькі дзіўна добрым становіцца штучны інтэлект - такім жа добрым, як людзі, або лепшым, чым людзі,- а ў тым, што ён можа стаць толькі амаль чалавекам. Пытанне ў тым, ці людзі вырашаць стаць нечым іншым, выбіраючы пазбавіцца ад усіх гэтых чалавечых «рэчаў»: экзістэнцыяльных, псіхалагічных, культурных элементаў. Людзі часта нелагічныя, празмерна эмацыйныя і гэтак далей, і гэтыя «недасканаласці» з'яўляюцца адным з фундаментальных элементаў устойлівай псіхалагічнай стабільнасці. У пэўным сэнсе жыццё - гэта пастаянны і бесперапынны экзістэнцыяльны крызіс, і вам трэба неяк вылучыцца, каб час ад часу перагрупавацца і рэгенераваць. Чалавеку будзе сумна, зайздросна і прыкра заўсёды размаўляць з кімсьці, хто ідэальны да такой ступені, што можа быць зняважлівым. Не кажучы пра гэта, у людзей заўсёды ёсць выбар: «хацець хацець» быць дасканалымі ва ўсім і паступова чагосьці дасягаць; у машыны няма іншага выбару, акрамя як стаць цалкам дасканалай і зрабіць гэта хутка. 

Гэта была спроба зрабіць рэчы, пра якія ідзе гаворка, некалькі філасофскімі, аднак, у цяперашні час існуе яшчэ адно пытанне «эфектыўнасці і прадукцыйнасці» у тэндэрах, якія адносяцца да камерцыйнай прапановы ад штучнага інтэлекту.

Перамога ў бітве - не перамога ў вайне

Машынны пераклад надзвычай эфектыўны, але, застаючыся выдатным у цэлым, у той самы час пакідае паўсюднае ўражанне незавершанага паўфабрыката. Гучыць добра да таго, як вы не пяройдзіце да падрабязнага аналізу, калі яскравасць сонечнай весялосці паступова выгарае падчас паглыблення ў дэталі.

Некаторыя людзі проста патрабуюць чагосьці накшталт арыентацыі - тады машыннага перакладу або аўтаматычна згенераваных субцітраў на YouTube будзе цалкам дастаткова. Машынны пераклад на базе штучнага інтэлекту, распазнаванне голасу, асабліва абучанага ў вызначанай вобласці, выдаюць неверагодныя вынікі. З адным дужым АЛЕ.

Перамога ў бітве - не перамога ў вайне.

Дапусцім, вы хочаце прадставіць нешта сур'ёзнае ў вашым прамацыйным відэа на YouTube і вырашылі спадзявацца на аўтаматычна згенераваныя субцітры. Вы расказваецца нешта важнае сваім кліентам пра ваш бізнэс, а ў аўтаматычна згенераваных субцітрах выскокваюць словы, якія цалкам не падыходзяць пад кантэкст. Вам пашчасціць, калі гэта слова папросту неправільнае або дзіўнае, але часта сітуацыя смешная або недарэчная. Амаль упэўнены, што вы не хочаце, каб ваша аўдыторыя нечакана пачала смяяцца ў той час, калі вы вельмі сур'ёзныя; уражанне ў такім разе будзе непазбежна сапсавана і набудзе дадатковае адценне: вы кажаце, что прадстаўляеце нам якасны прадукт, але эканоміце на субцітрах, якія напісаныя чалавекам; калі ў вас так з кантролем якасці, як тады мы можам быць упэўненымі, што гэтага не здарыцца з намі.

Калі вам спатрэбіцца перакласці фінансавую або падатковую справаздачу, навуковую працу, медыцынскі агляд, ці вы будзеце цалкам спадзявацца на машынны пераклад, прадукт, які вельмі добры да таго, як вы пачынаеце аналізаваць дэталі? Хутчэй за ўсё, што не.

Гэта пра тое, як «прайграць у вайне». Добра, хтосьці можна сказаць, што гэта будзе не поўны правал, а толькі некалькі прыкрых фактаў. Гэта нармальна з пункту гледжання так званай «невыразнай логікі», якая ўяўляе сабой сур'ёзную дысцыпліну, а не штосьці фармалізаванае для забавы; у параўнанні з фармальнай логікай Арыстоцеля, бінарнай, дзе кожны раз ўсё альбо праўда, альбо няпраўда, можна быць цвярозым на 65% або цяжарным на 79%, і ўсё гэта будзе праўдзівымі сцвярджэннямі ў гэтай сістэме; аднак гэтая логіка прызначана для вельмі спецыяльных застасаванняў.

З'яўляючыся перакладчыкамі з абсталяваннем, мы шырока выкарыстоўваем праграмнае забеспячэнне на базе штучнага інтэлекту і аўтаматызацыі, аднак толькі для таго, каб падтрымаць дзейнасць у здальным і аўдыёвізуальным перакладах. Тыя, хто не ў прафесіі, магчыма, не ведаюць, што да кожнга задання па вуснаму перакладу неабходна падрыхтавацца, праводзячы давалі шмат часу за чытаннем адпаведных матэрыялаў, пошукамі ў інтэрнэце і гэтак далей. Часамі вы праводзіце многа гадзін і нават дзён, каб падрыхтавацца, нягледзячы на ваш вопыт у вызначанай вобласці або тэматыцы. «Існуюць мільёны рэчаў, якія вы павінны ведаць будучы перакладчыкам»,- казаў мне мой выкладчык на другім курсе ўніверсітэта. «Як гэтаслушна,, Ватсан, сапраўды слушна», сказаў Шэрлак Хомс. А машынны пераклад і распазнаванне голасу вельмі, вельмі дужа дапамагаюць у гэтым кірунку.

Па ўсім нашым маркецінгавым каналам мы выразна кажам, што строга НЕ КАРЫСТАЕМСЯ МАШЫННЫМ ПЕРАКЛАДАМ для пісьмовых перакладаў. Але безумоўна, няма прац па пісьмовым перакладам па-за межамі MemoQ - але MemoQ - гэта інструмент павышэння прадукцыйнасці, а таксама выдатны механізм для аптымізацыі працоўнага працэсу і ўзаемадзеяння з кліентамі. Аднак, машынны пераклад - гэта строгае табу. Толькі таму, што гэта можа быць хутка пракладзены шырокі бульвар да страты кліентаў.

Існуе выдатная каманда, якая працуе разам з Translation Report.com; яны прааналізавалі і ацанілі вядучыя кампаніі ў пісьмовым перакладзе і лакалізацыі, правяраючы іх вартасць заказам на пісьмовы пераклад, каб паглядзець наколькі заяўленая якасць і час выканання адпавядаюць рэчаіснасці. Магчыма, вы захочаце наведаць гэты адукацыйны рэсурс па спасылцы:

www. translationreport.com

 

У інтарэсах правесійнай этыкі і канфідэцыяльнасці інфармацыі імёны пададзены не будуць, але справаздача была цікавай. Адна з кампаній «мы забяспечваем выдатную якасць» вярнула працу праз два тыдня, а не праз два дні, як было першапачаткова агучана; гатовыя пісмовыя пераклады, відавочна, былі падзелены на два кавалкі: «сляды машыннага перакладу былі знойдзены ў адной частцы тэксту, другая была дакладна зроблена чалавекам, але пакідала жадаць лепшага.

Пра што гэта ўсё? Пра ролю чалавека ў сённяшняй сітуацыі нібыта «пераважаючай перамогі штучнага інтэлекту». Не заўтра або паслязаўтра, а сёння.

Агенцтва па лакалізацыі на сённяшні дзень прапануюць кліентам тры альтэрнатывы: 1) чысты машынны пераклад; 2) машынны пераклад у спалучэнні з рэдагаваннем чалавекам пасля машыннага перакладу; 3) чысты пераклад чалавекам. Кошт будзе значна адрознівацца.

Як відаць, пазіцыі 1 і 3 не патрабуюць растлумачэння, і гэтыя тры альтэрнатывы як бы маюць на ўвазе, што нумар 2 з'яўляецца свайго роду недарагім кампрамісам. Да таго, як вы пяройдзіце да дэталяў. Адна рэч абавязкова павінна быць у галаве: вы атрымліваеце тое, за что плаціце. Сітуацыя пад нумарам 2 вельмі далікатная  і складаная.

Хто будзе тым чалавекам, які «нармалізуе» тэкст пасля машыннага перакладу? Хтосьці, хто адпавядае патрабаванням «магістарская ступень у перакладзе і мінімальна 3 гады вопыту», або спецыяліст-прафесіянал, падкаваны ў дадзенай вобласці?

У гэтым ураўненні ёсць два элементы.

1.       Перакладчыкі-фрылансеры, якія маюць вопыт ў вызначанай галіне, даўно працуюць над стварэннем надзейнай базы кліентаў; стаўкі за рэдагаванне пасля машыннага перакладу ў два-чатыры разы ніжэй, чым за «сапраўдную работу»; у большасці сітуацый вы аддадзіце перавагу займацца чымсьці іншым, чым працаваць за такія грошы. Пандэмічны крызіз не дужа ўдарыў па пісьмовым перакладчыкам; яны заўсёды працавалі здалёк.

2.       Пісьмовыя перакладчыкі ненавідзяць перарабляць чужыя тэксты. Большасць з іх скажуць, што лепш пачаць спачатку, зрабіць усё нанова, чым папраўляць нечы прадукт. Гэта ўсё яшчэ дужа, дужа працы, больш складанай, чым калі перакладаешь сам, асабліва таму, што вы вымушаны перабудаваць логіку, выбар слоў і стыль іншага чалавека, аб'яднаўшы з вашымі ў штосьці аднароднае і паслядоўна новае; гэта не проста паправіць некалькі слоў і атрымаць 1/3. Асабліва складана з тэкстамі, якія перакладаюцца і падрыхтоўваюцца да напісання субцітраў і агучвання, таму што вы мусіце творча дапасаваць тэксты, часам скараціць, але захаваць сэнс, фармат, стыль і «інтанацыю».

Такім чынам, варыянт 2 не абавязкова будзе эканамічна эфектыўным і якасным вырашэннем.

Але рашэнне заўсёды прымае кліент. Аднак, многія не разумеюць, што моўная інтэрпрэтацыя - гэта хутчэй мастацтва, чым рамяство, не кажучы ўжо аб механічным працэсе. Калі сітуацыя дазваляе, а кліент згаджаецца на парады, пажадана правесці яго праз усё і папярэдзіць аб пагрозах перад пачаткам падарожжа ў свет слоў і культур. Фактычна, гэта таксама адна з мэтаў дадзенага артыкула. У некаторай ступені, прыняцце беспадстаўнага рашэнне наконт выбару «перакладчыка» можа прывесці да пройгрышу ў вайне нават да пачатку першай бітвы.

 

Ілюзіі і фантомы

Як ў тым цудоўным выказванні «вядомыя невядомыя і невядомыя невядомыя»; існуюць сапраўдныя фантомы і ілюзіі і несапраўдныя; заўсёды добра ўмець іх адрозніваць. Мы ўсе прызвычаіліся жыць ў «жоўтай субмарыне», цяпер мы ўсе жывем у свеце ННСД (нестабільнасці, нявызначанасці, складанасці і двухсэнсоўнасці)

https://monocler.ru/chto-takoe-vuca-mir-i-kak-v-nem-zhit/

Яшчэ больш важна мець кансультанта на сваім баку, перш чым ставіць ветразі. Але як знайсці правільнага? Гэта вельмі асабістае пытанне. Апіраючыся на мой вопыт, людзям больш падабаецца слухаць асабістыя праўдзівыя гісторыі, чым чытаць фармальныя інструкцыі. У мяне няма загадзя падрыхтаванай асабістай гісторыі, прыхаванай на гэты выпадак, таму я проста яе прыдумаю.

Зробім сітуацыю вельмі складанай, выбраўшы вельмі своеасаблівую культуру і мову.

Уводныя дадзеныя. Дапусцім, мне трэба весці бізнес у краіне В'етнам, і мне патрэбна лінгвістычная падтрымка. У мяне ёсць мясцовы сябар, які размаўляе на маёй мове, ці мой суайчыннік, які гаворыць на той жа мове. Дапусцім далей, я - спецыяліст па фізіцы аховы здароўя або эксперт па радыяцыйнай бяспецы; англійская мова для мяне родная або пажаданая мова зносінаў.

Наколькі мне вядома, в'етнамская - гэта мова танальная, як і кітайская, апроч таго, што там шэсць таноў, а не чатыры, як у мандарынскім дыялекце, такім чынам, кожнае слова, якое вымаўляецца, можа мець, як мінімум, шэсць значэнняў у залежнасці ад тона, і пры гэтым мы не будзем паглыбляцца ў культурныя аспекты, дадатковыя адценні значэнняў або невыразную логіку. Такім чынам, у меня ніколі не будзе спосабу зразумець, што скажуць і як. Натуральна, гэта ўсяляе ў мяне страх і ілюзію, што я ніколі не дасягну поспеху, паколькі няма механізма, які дазваляе асабіста кантраляваць сітуацыю. Мне патрэбны кансультант.

Гэты падыход мы выкарыстоўваем, калі нам трэба знайсці партнёра ў моўных парах, з якімі мы не працуем. У нашай камандзе мы размаўляем - або ў пэўнай ступені разумеем - на англійскай, рускай, украінскай, беларускай, польскай, славацкая, нямецкай, шведскай, французскай, іспанскай, партугальскай і японскай мовах (калі мы былі маладыя, то любілі падарожнічаць па краінах і вывучаць мовы). Такім чынам, мы можам у цэлым ацаніць адпаведныя агульныя лінгвістычныя магчымасці ў дачыненні да гэтых моў. Але не ў в'етнамскай.

Першым, што патрэбна ацаніць, будзе ўзровень валодання англійскай мовай, магчымасць размаўляць у «багатай» манеры, звяртаючы ўвагу на нюансы, інтаніраванне выразаў - і толькаі пасля пераход да самага важнага.

Чалавека папросяць падрабязна паразмаўляць пра адпаведную тэматыку на англійскай мове. Як у кожнай прафесіі, існуе абсалютны мінімум, які вы павінны ведаць, калі вы гэтым не валодаеце або не можаце вызначыць асноўныя паняцці, усе астатнія крокі, верагодна, не будуць каштаваць выдаткаваных высілкаў.

Ці вы адрозніваеце паняцці тэхналагічнай  і фізічнай бяспекі (у славянскіх або раманскіх мовах гэта звычайна адно і тое ж слова)? У чым розніца? Ці вы адрозніваеце паняцці выпраменьванне , апрамяненне і наўмыснае апрамяненне, якое мае на мэце змяненне фізічных і хімічных якасцяў (напрыкалад, у рускай мове гэта хуткі тэст на высвятленне «падыходзіш/ці не», бо словы гучаць вельмі падобна, але маюць цалкам розныя значэнні)? Якія тры асноўныя правілы радыяцыйнай бяспекі? Калі вы адразу не адказваеце час, адлегласць і экраніраванне, вельмі шкада. Якое слова ў вашай роднай мове адпавядае слову Shielding (экраніраванне)?

З своеасаблівага боку. Не многія людзі ведаюць, што fault - гэта таксама геалагічны тэрмін, які азначае расколіну ў горных пародах зямной кары, а не толькі «адказнасць за выпадак або няўдачу». Такім чынам, няправільнае перакладанне выразаў «it is our fault (гэта наша віна)» і «here is the fault (тут расколіна)», вызначана можа прывесці да сур'ёзнай непрыемнасці, якая, безумоўна, будзе віной перакладчыка, але яшчэ большь - таго чалавека, які заключыў кантракт з такім «перакладчыкам».

І так, які наш асабісты «прыгавор» у пытанні штучны ітнэлект, машынны пераклад і аўтаматызацыя?

Ну, скажам так. Мы ўпэненыя, што няма прычын ні для страху, ні для панікі. Штучны інтэлект вучыцца хутка, эфектыўна і заўсёды будзе побач. Мы ўспрымаем штучны інтэлект таксама як і іншых лінгвістаў, якія канкурыруюць з намі ў працы. Аднак, гэта не чалавек-лінгвіст, што дае штучнаму інтэлекту як перавагі, так і недахопы ў пытаннях канкурэнцыі.

Як з штучным інтэлектам, так і без яго, заўсёды былі і будуць канкурэнты-людзі; некаторыя з іх сталі нашымі сябрамі і калегамі, з якімі мы працуем у камандзе. З пэўнымі элементамі штучнага інтэлекту мы ўжо сталі партнёрамі і вельмі гэтым задаволены.

Верагодна, штучны інтэлект таксама ўспрымае нас як штосьці накшталт сяброўскіх набораў алгарытмаў.

Нязменным заўсёды застаецца адно: кліент выбірае «Перакладчыка». Для таго, каб кліент працягваў выказваць сталы інтарэс да нашых паслуг, мы заўсёды павінны вучыцца, вылучацца і ўдасканальвацца ў галіне прафесійнай спецыялізацыі.

Астатнія фразы гэтага артукула могуць здавацца нечакана нелагічнымі, узяўшы пад увагу агульную інтанацыю гэтага апавядання і, на першы погляд, могуць гучаць як-быццам па-за кантэкстам. Але гэта толькі на першы погляд, у вельмі вузкім кантэксце.

Цяпер, калі штучны інтэлект прысутнічае на рынку, для нас нічога сапраўды ў асноўным і ў агульным не змянілася. Спецыфіка будзе пастаянна мяняцца, і гэта апошняя тэндэнцыя таксама ніколі не змяняецца.

Я не запрашаю вас у свет ННСД. Мы ўжо там, і, магчыма, заўсёды там былі; толькі ход падзей і характэрныя асаблівасці адрозніваюцца ад тых, што былі ў мінулым. 

Сапраўды, усяго вам самага найлепшага. Як кажа ProZ: шчаслівага перакладання.

www.proz.com

 

Аўтар: Andreas

Пераклад/лакалізацыя: Valentina