У фокусе: Аналіз вопыта работу ў здальным перакладзе за 2021 год

Здальны пераклад

Read this article in: English (American), Беларуская

Estimated reading time:29minutes

Усе артыкулы з серыі «У фокусе» вельмі вялікія. Тэксты змяшчаюць вялікую колькасць інфармацыі і спасылак адносна пытанняў, якія разглядаюцца. Усё гэта зроблена мэтанакіравана, так як тут мы абмяркоўваем наш уласны сканцэнтраваны вопыт, які мы назапасілі да гэтага часу. Артыкулы, ў асноўным, прызначаны для двух тыпаў аудыторый: для нашых партнёраў вусных і пісьмовых перакладчыкаў, якім гэтыя апавяданні могуць дапамагчы лепей прыстасавацца да зменаў, якія цяпер адбываюцца; а таксама для нашых патэнцыяльных кліентаў і будучых партнёраў, якія, магчыма, захочуць з намі супрацоўнічаць, а значыць, ім спатрэбіцца больш падрабязна даведацца пра тое, як арганізаваны наш рабочы працэс, пра нашы прынцыпы ў працы, каштоўнасці і прафесійнае стаўленне да работы.

У фокусе: Аналіз вопыту работы ў здальным перакладзе за 2021 год

Асноўныя канцэпцыі здальнага перакладу

Распрацоўка стратэгіі першапачатковай рэакці

Падрыхтоўка і кансалідацыя

·         Тэхнастрэс

·         Інфармацыйнае ўзаемадзеянне ў працэсе/ЗСП «Аэралінгва»

·         Стабільнасць ажыццяўлення вуснага перакладу

·         Арганізацыя, адміністраванне і падтрымка кліентаў

За межамі Zoom

Вывады і вынікі

 

Арнольд Тойнбі, выбітны брытанскі гісторык, увёў канцэпцыю «Выклік/Адказ» ў сваёй легендарнай працы «Сутыкненне цывілізацый» паказваючы на тое, што эвалюцыя цывілізацый вызначаецца адказам гістарычных фармацый на гістарычныя выклікі, з якімі яны сутыкаюцца ў працэсе станаўлення. Моцная і структураваная жыццяздольнасць, якая праявілася ў адказ на выклік, стала для мяне так званым Фактарам Zing (якасцю, якая робіць кагосьці жывым і цікавым), з таго часу, як гэта паняцце было ўпершыню засвоена, парадзігма выкліку/адказу падаецца такой натуральнай для таго, каб выкарыстоўваць яе для аналізу і ацэньвання працэсаў, з'яў і людзей.

Дадзены артыкул сфакусіраваны на вопыце, які наша група перакладчыкаў назапасіла ў спробе адказаць на выклік абумоўлены пандэмічным крызісам 2020 года, які спачатку выклікаў неспакой, збянтэжанасць і нават паніку ў прафесійнай супольнасці, так як літэральна ўся праца на аб'ектах знікла, растаяла ў паветры амаль за адну ноч. Я маю намер «праліць святло» на тое, як ва ўмовах найвялікшай нявызначанасці мы распрацавалі стратэгію на будучыню, выпрацавалі тактыку дасягнення новых мэтаў для таго, каб застацца ў бізнэсе, адпаведныя практычныя крокі, фактычную працу ў новай рэальнасці і аперацыйныя вынікі на сённяшні дзень.

Не выключана, што элементы гэтага апавядання будуць карыснымі і дапамогуць некаторым з нашых партнёраў распачаць або наладзіць свой бізнэс ў здальным перакладзе ці палепшыць асабістыя навыкі, так як усе дбайныя ўдзельнікі заўсёды паварочваюць сваё дапытлівае вуха да ўсяго, што можа быць узята, каб быць падрыхтаваным да кліентаў з новымі патрабаваннямі і быць у поўным узбраенні ў цэлым.

Мы разглядаем ацэнку як першапачатковае падвядзенне вынікікаў, у той час як аналіз павінен быць зроблены за прадстаўлены перыяд часу і ў адпаведнасці з дакладна вызначанымі крытэрыямі. Крытэрыямі для гэтага амбіцыйнага праекту будуць: хуткасць рэакцыі, новы ахоп дзейнасці, захаванне старых і прыцягненне новых кліентаў. На сённяшні дзень прайшло больш за 18 месяцаў з таго часу, як Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла пра пандэмію, таму гэты адрэзак часу будзе дастаткова паказальным для дадзенай мэты.

Здальны пераклад

Пад здальным перакладам ў сукупнасці разумеецца шэраг фарматаў вуснага перакладу з выкарыстаннем розных тэлекамунікацыйных тэхналогій, якія прадугледжваюць, што перакладчык не прысутнічае на месцы, а працуе на адлегласці. У працы перакладчыка ёсць два элементы: успрыманне гуку - працэс слухання і разумення размовы на мэтавай і зыходнай мовах, і інтэрпрэтацыя, пераапрацоўка інфармацыі на іншую мову. Абедзве функцыі выконваюцца на адлегласці перакладчыкам, які працуе на спецыяльна прызначанай станцыі ЗП (здальнага перакладу), наўмысна абсталяваным памяшканні, або з хатняга офісу з уласнай станцыі ЗП. Акрамя таго, існуюць так званыя гібрыдныя формы, пры якіх некаторыя ўдзельнікі знаходзяцца ў адным месцы, а іншыя могуць прымаць удзел віртуальна (перакладчыкі могуць знаходзіцца разам, або прысутнічаць на пляцоўцы, ці аўдыторыя (або яе частка) збіраецца ў адным месцы).

Падвіды здальнага перакладу ўключаюць: здальны сінхронны візуальны пераклад (ЗСП), паслядоўны візуальны пераклад, які, часам, называюць пераклад праз відэа (ППВ), пераклад праз тэлефон (ППТ) і сінхронны пераклад праз тэлефон (СППТ).

Здальны пераклад - гэта не нешта новае, што з'явілася пасля пачатку пандэміі; па некаторых звестках, ён існуе даволі даўно, займаючы каля 3% усяго рынка паслуг вуснага перакладу. Адпаведныя эксперыменты з здальным перакладам пачаліся ў 1970 гадах з развіццём сучасных тэлекамунікацыйных тэхналогій. Ніжэй ёсць спасылка на вельмі інфарматыўнае гістарычнае даследаванне гэтага пытання. Прысутнічаеш? Здалёк? Прысутнічаю здалёк! Новыя тэхналагічныя падыходы да здальнага сінхроннага перакладу на канферэнцыях, Клаўс Цыглер, Себасцьян Джыльабіянка

https://zenodo.org/record/1493299#.YX0CwJ5ByUk

Перакладанне (перакладанне - гэта працэс, пераклад - гэта вынік) у форме ЗП патрабуе, каб перакладчык валодаў вялікай колькасцю тэхнічных ведаў адносна работы з адпаведнымі сістэмамі і абсталяваннем, а таксама наборам псіхалагічных якасцяў, каб супрацьстаяць так званаму «тэхнастрэсу», бо вам прыходзіцца працаваць у адзіночку, апрацоўваць і вырашаць у працэсе шмат тэхнічных пытанняў; вы не можаце спадзявацца на падтрымку тэхнічных спецыялістаў, і, ў цэлым, перакладанне ў віртуальным асяроддзі з'яўляецца даволі напружаным у параўнанні з тым, калі вы прысутнічаеце фізічна.

Бары Слотэр Олсэн, прафесар Мантэрэйскай моўнай акадэміі, прысвяціў шмат сіл, часу і асабістых намаганняў для прасоўвання тэхналогіі ЗП ў яго выбітнай серыі «Тэхнічна падкаваны перакладчык», безумоўная рэкамендацыя для ўсіх, хто хоча ўвайсці ў ЗП, і ў адпаведнасці з тым, што нам вядома, зрабіў вялікі ўклад у развіццё тэхнічных магчымасцяў у такіх сістэмах ЗП, як ZipDX, Zoom, а цяпер і ў Kudo, што істотна палягчае наша жыццё з тэхнічнага пункту гледжання.

https://techforword.com/blog/218135/tech-savvy-interpreter-2-0-interview-barry-olsen-history-interpreting-technology

Распрацоўка стратэгіі першапачатковай рэакці

Я і большасць маіх партнёраў займаемся вусным і пісьмовым перакладам больш за 25 гадоў. За весь гэты перыяд мы ніколі не займаліся ніякай самарэкламай або маркецінгавай кампаніяй любога роду; адзіны прамацыйны прыём, які мы выкарыстоўвалі, быў «рабі сваю працу добра», што, на самой справе, з'яўляецца даволі суб'ектыўным паняццем як з пункту гледжання выканаўцы, так і з пункту гледжання кліента. Але гэта спрацавла вельмі добра, паколькі аказанне лінгвістычных паслуг кліентам на месцы азначае дзве рэчы: а) прысутнічаюць таксама людзі з іншых арганізацый; калі вы захопленыя, эфектыўныя і ад вас сыходзіць атмасфера надзейнай бяспекі, некаторыя з іх абавязкова папросяць вашу візітоўку; б) у вашага кліента ёсць калегі, партнёры і кліенты кліента, якія перыядычна маюць патрэбу ў паслугах вуснага перакладу, і яны, ў асноўным, хацелі б прапусціць працэс прыёму на работу перакладчыка праз запытанне парэкамендаваць каго-небудзь, хто ўжо быў эфектыўны. Такім чынам, усе працы былі атрыманы праз такога роду кантакты або рэкамендацыі. Мы ў асноўным спецыялізуемся на праектах у галіне энэргетыкі, фінансаў і бухгалтарскага ўліку, таму цыкл камандзіровак быў хуткім і досыць бойкім для стварэння дастатковай колькасці працоўных месцаў у мінулым, паколькі свет прафесіяналаў даволі невялікі.

Акрамя таго, мы ніколі асабліва не ўдзельнічалі ў якіх-небудзь вялікіх аперацыях з ЗП; некалькіх канферэнц-званкоў або відэаканферэнцый праз Skype не могуць лічыцца сапраўднымі працамі ў ЗП.

Такім чынам, 11 сакавіка 2020 года свет абрушыўся не толькі на нас, але і на нашых кліентаў, паколькі ў планах было так шмат усяго, але ўсё раптам спынілася, прыйшло ў бяздзеянне пасля абвяшчэння пандэміі. Даволі жудаснае пачуццё. У асноўным ўнутры цябе.

Першае, што мы ўсвядомілі адносна выпрацоўкі адказу было тое, што нам неабходна знайсці новы спосаб для ажыццяўлення перакладу. Па-другое, тое, што мы павінны рабіць гэта хутка, таму што, калі нашы кліенты адыйдуць ад уздзеяння гэтай першапачатковай ударнай хвалі, якая ўсё яшчэ адбівалася ў нашых вушах, яны спытаюць нас, што мы можам зрабіць - і мы павінны быць у стане не толькі прадставіць рашэнні, але прапанавць і шэраг варыянтаў, будучы досыць здольнымі даць ім шанец «прыцаніцца», паказаць, што «усе кнопкі працуюць» у новых сістэмах, гарантуючы, што ўсё будзе працаваць у звычайным рэжыме.

Што вы робіце ў сучасным свеце ў першую чаргу, калі сутыкаецеся з праблемай? Безумоўна, вы шукаеце адказ у гугле. І так, тоны новай інфармацыі былі апрацаваны толькі для таго, каб пераканацца ў тым, што мы сапраўды знаходзімся ў значна больш сур'ёзным становішчы, чым паказала першапачатковая ацэнка. Такім чынам, мы шукалі ў гугле глыбей зноў і зноў.

Мы даведаліся, што існуюць спецыялізаваныя платформы для вуснага перакладу, якія дазваляюць працаваць здалёк, такія як Interprefy, Kudo, Voiceboxer, Interactio, Catalava; мы ведаем як мінімум пра 24 платформы на сённяшні дзень. Працэс інтэграцыі ў новыя сістэмы адаптацыі пачаўся з абмеркавання з некаторымі платформамі іх тэхнічных і прафесійных крытэрыяў адпаведнасці патрабаванням. Гэта ўжо было штосьці, але зусім не тое што б нам адпавядала.

Ёсць фрылансеры, якія любяць працаваць з агенцтвамі, аднак, ёсць і тыя, якія аддаюць перавагу ў асноўным мець справы з уласнымі прамымі кліентамі. Мы належым да другога тыпу. Таму прапаноўваць нашым кліентам пайсці на спецыялізаваныя платфоры для вуснага перакладу было выключана пасля таго, як мы падлічылі, колькі ім прыйдзецца дадаваць да аплаты нашых паслуг перакладу за гадзіну.

Гэта была даволі прыгнятаючая сітуацыя пакуль мы не трапілі на відэа ад Dragoman пра Zoom. Ютуб канал Dragoman - гэта, безумоўна, адзін з спецыялізаваных каналаў, за якім мы заўсёды назіраем, каб даведацца больш пра свет вакол нас (разам з выдатнымі пазнавальнымі відэаролікамі ад Interpreters Reveal).

https://youtu.be/yUFSlRUqGrU

 

Падрыхтоўка і кансалідацыя

Нам спатрэбілася два месяцы, каб распрацаваць стратэгію, стварыць інфраструктуру і належным чынам навучыцца рэагаваць, як раз у той час, калі нашы кліенты пачалі задаваць вышэйзгаданыя вельмі натуральныя пытанні. Калі прыйшоў першы запыт, мы прапанавалі наглядны паказ: прэзентацыю ў PowerPoint пра нашы нядаўна набытыя магчымасці ў ЗСП, у якой адзін з нас распавядае, а два перакладчыка ажыццяўляюць пераклад. Першапачаткова прадстаўнікі кліента вельмі скептычна ставіліся да таго факту, што сінхронны пераклад можа эфектыўна ажыццяўляцца з выкарыстаннем віртуальнай платформы. Было вельмі натхняльна назіраць, як яны раптам ўсвядомілі, што слухаюць ўсё праз пераклад - ужо на працягу семі хвілін, нават гэтага не разумеючы.

Зум быў адкрыццём. Мы былі Калумбам.

Аднак, заўсёды ёсць адно «але», так як навучыцца нешта рабіць у прынцыпе не толькі недастаткова, але і можа быць шкодна, так як мысленне можа пераважаць над дзеяннем (вы можаце быць занадта самаўпэўненым, мяркуючы, што ў вас ужо ўсё ў парадку без поўнай усебаковай практыкі. Варта не толькі азнаёміцца, але і навучыцца рабіць ўсё добра, эфектыўна і хутка, інакш ўзрастуць шанцы, што вы альбо паставіце завышаную цану, альбо скампраметуеце сябе іншым чынам. Мы набылі ліцэнзію Zoom Webinar Pro (так як яна ўключае ў сябе функцыю здальнага сінхроннага перакладу) за 55 даляраў у месяц, каб пачаць інтэнсіўнае практычнае навучанне для вырашэння складанасцяў, апісаных ніжэй.

Тэхнастрэс

Здальны сінхронны перакладчык павінен выконваць мноства раней нязвыклых для яго задач (сачыць за часам і працэдурай перадачы змены, упэўніцца, што ён заўсёды на правільным канале; спраўляцца з: нізкаякасным гукам, паколькі нават цяпер многія ўдзельнікі спадзяюцца на свае камп'ютарныя мікрафоны; акустычным шокам, які ўзнікае з-за розных тыпаў перашкод; выпадковымі перабоямі ў працы Zoom, з-за якіх вас можа адключыць ад сістэмы на хвіліну або на паўгадзіны; ўдзельнікамі, якія карыстаюцца няправільнымі моўнымі каналамі і адначасова размаўляюць адзін з адным і г.д.).

Працуючы, час ад часу, з партнёрамі-перакладчыкамі, якія не ўваходзяць у нашу каманду, мы адчуваем, што многія з іх па-ранейшаму лічаць ЗСП прыкрым недахопам, з якім даводзіцца мірыцца. Мы, між іншым, з часам прыстасаваліся да такой формы працы. У асноўным, магчыма, дзякуючы вельмі інтэнсіўным чатыром тыдням пачатковай падрыхтоўкі, якіх было дастаткова для нас, каб стаць упэўненымі ў сабе, і нават больш, дзякуючы нашым унутраным працэдурам зносінаў у стандартных і экстраных выпадках. Працоўная здагадка, што гэтыя два элементы (адпрацоўка навыкаў да аўтаматызацыі і строгае выкананне правіл зносін) зніжаюць тэхнастрэс на 70%.

Інфармацыйнае ўзаемадзеянне ў працэсе

У Zoom вы не чуеце свайго партнёра па кабінцы (такая мажлівасць існавала на пачатку 2020 года, але была скасавана); вы не можаце спадзявацца на дапамогу тэхніка пры ўзнікненні праблем з вашым абсталяваннем, абсталяваннем удзельнікаў або ў рабоце праграмнага забеспячэння. Такім чынам, зносіны з'яўляюцца ключавымі для таго, каб працэс ішоў належным чынам. Зносіны павінны быць хуткімі, заўсёды адразу па сутнасці, вельмі фармалізаванымі і структураванымі для дасягнення гэтай мэты. Запыты тлумачэнняў, затрымкі, няправільная інтэрпрэтацыя ўнутраных зносін могуць выклікаць збянтэжанасць і замяшанне ў зале, а таксама ўнутры каманды перакладчыкаў і абмежаваць дзеяздольнасць ўсяго працэсу на значны час.

Практычна з самага пачатку ў рамках першапачатковых трэніровак мы прыйшлі да ўсведамлення таго, што нам неабходна штосьці накшталт Аэралінгвы, своеасаблівай мовы, якой карыстаюцца пілоты і дыспетчары. Усе яны працуюць знаходзячыся ў стане найвялікшай сканцэнтраванасці, супрацьдзейнічаючы магчымым цяжкім вынікамі зробленых памылак ва ўмовах нязменнага стрэсу і проста не могуць сабе дазволіць: «Гэй, Джо, я чую тут штосьці іншае, ты мяне згубіў, скажы яшчэ раз, калі ласка».

Мы вельмі здзівіліся, калі даведаліся, што дадзены падыходт быў таксама адлюстраваны ў адным з відэа ад Interpreters Reveal.

https://www.youtube.com/watch?v=Iz8Fhe4DJgk

Такім чынам, мы ўжываем ‘affirmative’ замест ‘так’, ‘negative’ замест ‘не’, ‘roger’ у значэнні «атрымаў і зразумеў» і ўсе астатнія карысныя кадзіраваныя словы з аэралінгвы ў залежнасці ад сітуацыі. Сэнс у тым, каб ні адзін выраз не меў дадатковага значэння ці быў успрыняты інным чынам, акрамя таго, якім быў вызначаны падчас трэніровак, такім чынам гэта адразу актывуе вышы новыя інстынкты набытыя ў трэніроўках. Таксама важна і тое, што «ветлівыя словы» такія як «дзякуй», «калі ласка» і іншыя строга забаронены: у аперацыйных чатах павінна быць мінімум інфармацыі для таго, каб перакладчык мог заставацца сканцэнтраваным і не адхіляцца, бо апроч нашага ўнутранага чату трэба яшчэ назіраць за чатам Zoom-канферэнцыі і, часам, чатам з арганізатарамі мерапрыемства. Мы карыстаемся мэсэнджарамі, такімі як WhatsApp або Telegram, для ўзаемадзеяння ў працэсе як у стандартнай, так і ў экстраннай аператыўнай дзейнасці.

Якую «працэдуру» кожны з нас больш за ўсё схільны выбраць ў крытычнай сітуацыі? Паніку. Калі ваш розум знаходзіцца ў шматзадачнасці ЗСП, у вас ёсць секунды, каб сапраўды зразумець, што трэба зрабіць і ў якой прыярытэтнай паслядоўнасці. Істотным з'яўляецца час рэакцыі ад панічнай затрымкі да стану аднаўлення кантролю. Як і ўсё астатняе, гэта выпраўляецца навучаннем, а затым фактычным вопытам работы. Гэта свайго рода трывіяльныя сцвярджэнні, якія лёгка сказаць, але цяжка дасягнуць.

Мы карыстаемся трохлітарным кодам для абазначэння перакладчыкаў у дадзенай сістэме зносін. Больш таго, адзін з двух, а часам, трох працуючых перакладчыкаў атрымлівае абавязкі кіраўніка групы. Гэта зроблена для таго, каб забяспечыць наяўнасць толькі аднаго чалавека адказнага за распачынанне і вядзенне зносін з партнёрамі/хостамі і прыняцце рашэнняў для ліквідацыі праблем, што, па-сутнасці, з'яўляецца свайго рода рэалізацыяй прынцыпа «адзінства і падпарадкавання».

Ва ўмовах крызісу, калі многія людзі ўсур'ёз спрабуюць «дапамагчы», рухомыя першымі эмацыйнымі памкненнямі ў нескаардынаванай манеры, сітуацыя можа хутка перайсці ад звычайна дрэннай да надзвычай горшай.

Ніжэй прыведзены прыклад некаторага ўзаемадзеяння ў працэсе:

AAA: report ready

BBB: ready

AAA: enter via link 12.00

BBB: wilco

AAA: report status

BBB: waiting to be admitted

AAA: is it coffee-break?

BBB: affirmative

AAA: shift change

BBB: roger

AAA: report you hear floor now

BBB: negative

AAA: confirm you are in Zoom outage

BBB: affirmative

AAA: report when back on-line

BBB: wilco

AAA: will they send new presentation to us now?

BBB: await; checking on this

AAA: end of transmission

 

Стабільнасць ажыццяўлення вуснага перакладу

Крытычным элементам падчас сеансу ЗСП з'яўляецца плаўная перадача змены - пераход ад аднаго перакладчыка да другога, калі яны не могуць чуць адзін аднаго. У нас ёсць уласная сістэма, якая дадае яшчэ больш таго пачуцця «рабатызаванасці» да таго, як мы працуем з ЗСП у Zoom. Аднак, надзейна наладжанае ўзаемадзеянне ў працэсе - гэта толькі адзін элемент, які забяспечвае стабільнасць працы сеансаў ЗСП. Дадаткова, стабільнасць працэсу забяспечваецца выкананнем тэхнічных патрабаванняў і арганізацыйных мер рэзервавання, якія былі распрацаваны, каб кампенсаваць патэнцыяльную недзеяздольнасць абсталявання або чалавека.

Ніжэй пералічаны асноўныя крытэрыі тэхнічных патрабаванняў для працы ў ЗП.

Абсталяванне

·         кампьютары з працэсарам i-core 5 або 7 (або эквівалентным), 8 Гб АП (аператыўнай памяці) ці больш;

·         прафесійная USB гарнітура з функцыяй шумападаўлення і/або

·         USB мікрафон з якаснымі навушнікамі «маніторнага» тыпу;

·         Смартфон прызначаны для ўзаемадзеяння ў працэсе

Інтэрнэт

·         Кампьютар павінны быць падключаны да інтэрнэту праз кабель; Wi-Fi з'яўляецца нестабільным і строга забаронены;

·         Добрая прапускная здольнасць інтэрнэту; для ЗСП важна не хуткасць спампавання, а хуткасць загрузкі і ping (ці затрымка перадачы дадзеных, што з'яўляецца больш правільным тэрмінам). Хуткасць загрузкі павінна быць 5 Мбіт/с або больш. Zoom даволі добра працуе на 0,5 Мбіт/с бо ён «лёгкі», але для Webex, напрыклад, 0,5 будзе недастаткова. Чым меньшы ping, тым лепей; затрымка перадачы дадзеных мней, чым 20 - гэта выдатна; меньш за 100 - яшчэ добра, пры ping вышэй за 150 будуць вялікія праблемы.

·         Невялікія кампьютары, у якіх няма ўваходу для падключэння інтэрнэт-кабеля, варта выкарыстоўваць са спецыяльнымі USB/Інтэрнэт канэктарамі.

Працоўнае месца

·         Працоўнае месца дамашняга офіса павінна быць арганізавана ў ціхім, шумаізаляваным пакоі.

·         Перакладчык павінен займаць каля 75% месца на экране (у тым выпадку, калі працуе з уключаным відэа); ён ці яна павінны апранацца ў аднатоннае, не стракатае адзенне; фон таксама павінен быць суцэльнага нейтральнага колеру.

Тэхнічнае рэзерваванне

·         Ўсім членам нашай каманды рэкамендавана мець дадатковы кампьютар, дадатковую гарнітуру або мікрафон і навушнікі, якія павінны быць падрыхтаваныя і даступныя перад і падчас сеансаў ЗСП.

Вышэй пералічаныя патрабаванні агульна прынятыя, але патрабаванні перакладчыскіх платформ больш строгія, так як яны вызначаюць больш падрабязна, якімі маркамі і мадэлямі гарнітуры і мікрафонаў могуць карыстацца перакладчыкі і іншыя ўдзельнікі. Акрамя таго, некаторыя будуць патрабаваць устанавіць на ваш кампьютар праграмнае забеспячэнне TeamViewer для таго, каб іх тэхнікі маглі кантраляваць вашу тэхнічную адпаведнасць, бягучую працу і дапамагчы ў выпадку збояў па частцы абсталявання.

Штозаўгодна можа пайсці не так і стаць прычынай перабою ў працэсе ажыццяўлення перакладу: раптоўнае адключэнне электраэнергіі і інтэрнэту; няспраўнасць кампьютара, перабой у працы Zoom; неспадзяваная немагчымасць чалавека працаваць. Для ўсяго гэтага мы маем шэраг арганізацыйных мер рэзервавання.

Мы настойліва раім нашым кліентам выкарыстоўваць Манітор, калі віртуальныя сеансы доўжацца тры ці больш гадзін. Манітор - гэта трэці перакладчык у камандзе, функцыя якога назіраць і быць гатовым уступіць, каб неадкладна аднавіць працэс. Акрамя таго, Манітор пастаянна сочыць за Zoom чатам, падтрымлівае сталую сувязь з арганізатарам, перакладае пытанні, напісаныя ўдзельнікамі ў анлайн чаце, дапамагае (карыстаючыся электроннай почтай, мэсэнджарамі і нават, часам, тэлефоннымі званкамі) вярнуць удзельнікаў, якія былі адключаныя ад сеансу па розных прычынах, і забяспечвае агульную адміністрацыйную падтрымку арганізатару.

Калі Маніторы не выкарыстоўваюцца, а адзін з перакладчыкаў становіцца недаступны ў працэсе на працяглы перыяд часу ці да канца сеансу, нашы перакладчыкі маюць указанне перкалючацца на так званы «эканамічны рэжым» і перакладаць самастойна, каб і далей падтрымліваць працэс ажыццяўлення перакладу. За нашымі ўнутранымі аператыўнымі анлайн чатамі звычайна сочыць хтосьці з нашай каманды, хто ў дадзены час не перакладае, таму цалкам магчыма, что мы можам у аператыўным парадку прызначыць замену анлайн для таго, каб неадкладна выправіць нечаканую тэхнічную праблему або праблему з недаступнасцю чалавека.

Такім чынам, вышэйзгаданая сістэма тэхнічных і арганізацыйных мер стварае даволі моцную і надзейную сістэму стабільнага ажыццяўлення вуснага перакладу з шматузроўневым рэзерваваннем. У нас было мноства тэхнічных праблем, якія ўзніклі з-за абставінаў не залежных ад нас на працягу 18 месяцаў, аднак ні адна з іх не прывяла да перапынення працэсу ЗП.

Арганізацыя, адміністраванне і падтрымка кліентаў

Наша комплексная трэніроўка да аўтаматызма па працы з праграмай перакладу ў Zoom выклікала пабочны эфект, які мы сінтэзавалі ў асобны маркецінгавы прадукт: Арганізацыя сеансаў ЗСП у Zoom, адміністраванне і падтрымка. Мы навучыліся, верагодна, ўсяму, што звязана з планаваннем сеансаў, прызначэннем спасылак для перакладчыкаў, адміністраваннем мерапрыемстваў і эфектыўнай ліквідацыяй непаладак у працы. На працягу некаторага часу ў 2020 годзе мы націскалі кнопку стану баявой гатоўнасці і прызыву да дзеяння кожны раз, калі прадстаўнік кліента казаў: «Добра, пагаворыце з нашай службай тэхнічнай падтрымкі.» У той час усе былі навічкамі ў віртуальных канферэнцыях, на пачатковым этапе працэсу ўсе даведаліся, як працаваць з Zoom, але не абавязкова - як працавць з функцыямі ЗСП. «Звычайна, калі ў нас праблемы з Zoom мы пераходзім на Teams», - аднойчы пачулі мы ад супрацоўніка службы тэхнічнай падтрымкі. «Для чаго, каб чытаць субцітры аўтаматычнага перакладу?», - падумалі мы самі сабе. Мы, вядома, не сказалі гэтага ўголас, але прапанавалі альтэрнатывы і жывыя дэманстрацыі.

Былі выпадкі, калі кліенты прасілі нас забяспечыць арганізацыю і адміністраванне апроч перакладу. Мы распрацавалі шматмоўныя дапаможнікі для ўдзельнікаў пра тое, як эфектыўна ўзаемадзейнічаць ў мерапрыемствах з падтрымкай ЗСП, таксама як і кароткія інструкцыі па планаванню канферэнцыі, у якой выкарыстоўваецца сінхронны пераклад. З таго часу мы прапануем нашым кліентам бясплатныя генеральныя рэпетыцыі і пробныя прагоны з удзелам перакладчыкаў, якія фактычна будуць працаваць, каб прадстаўнік кліента і замежныя партнёры маглі пераканацца, што дадзеныя перакладчыкі прайшлі навучанне ў ЗСП, добра аперацыйна-інтэграваныя як каманда і маюць неабходны вопыт і спецыяльныя веды, адпаведныя для дадзенай работы.

За межамі Zoom

Мэтанакіравана гэта справаздача на самой справе не датычыцца працы на платформах для вуснага перакладу, так як тут прадстаўлены зусім іншы «маркецінгавы фармат». Безумоўна рэкамендуецца зарэгістравацца на такіх платформах, прайсці сэртыфікацыю на іх выкарыстанне, фармальна або нефармальна (відэа ад Interpreters Reveal, напрыклад, вельмі пазнавальныя і карысныя з гэтага пункту гледжання) прысутнасць ў іх рэестры з'яўляецца перавагай, паколькі такім чынам вы можаце выпадкова атрымаць працу, а кліенты могуць выбраць выкарыстанне такіх платформ па прычынам, якія адзначаны ніжэй. Некаторыя з платформ, такія як Kudo, развіліся ад платформы для вуснага перакладу да платформы паўнамаштабных мерапрыемстваў. Большасць з іх прызначаны для ЗСП на аснове відэа, Ablio таксама выкарыстоўваецца для сінхроннага перакладу праз тэлефон (СП ПТ). Аднак, гэта можа здарыцца толькі тады, калі кліенты гатовы заплаціць даволі значныя сумы грошай за выкарыстанне платформы. Калі гаворка ідзе пра трох-чатырохдзённы семінар па 8 гадзін у дзень, гэта сума становіцца відавочным дэматыватарам, які падштурхоўвае многіх адмовіцца ад удзелу ў такіх платформах. Безумоўна, мы карыстаемся Kudo, Interprefy і Verspeak, калі кліенты гэтага патрабуюць.

Zoom - гэта воблачная платформа для мерапрыемстваў, якая прапаноўвае функцыю ЗСП. Гэта адзіная платформа такога роду, якая мае такое вырашэнне на сённяшні дзень (кастрычнік 2021 года). Адзінае выключэнне -Cisco Webex Legislate, але гэта адмысловая версія «звычайнага» Webex, прызначаная для выкарыстання такімі карыстальнікамі, як нацыянальныя ўрады і міжнародныя арганізацыі. Стандартны Webex не мае функцыі ЗСП, таксама як і Microsoft Teams (ёсць сістэма онлай перакладу субцітраў, але не ЗСП).

Так як Zoom -гэта воблачнае праграмнае забеспячэнне, што азначае меньш, чым добра з пункту гледжання бяспекі дадзеных, яно не дазволена, ці, калі казаць правільна, не зацверджана для выкарыстання многімі нацыянальнымі дзяржаўнымі ўстановамі і міжнароднымі арганізацыямі, такімі як прадстаўнікі Арганізацыі аб'яднаных нацый, дзе, здаецца, толькі Cisco Webex і Microsoft Teams былі разгледжаны і зацвержданы.

Перакладчыкі даволі адмысловыя людзі ў пошуках рашэнняў узнікаючай праблемы і знаходзяць розныя вырашэнні, каб усе ж такі выкарыстоўваць Webex або Teams для здальнага сінхроннага перакладу. Некаторыя будуюць так званыя аудыёмасты, якія ўяўляюць сабой спалучэнне, напрыклад, Webex, можа быць, якога-небудзь іншага праграмнага забеспячэння, і інтэрнэт або стацыянарнай тэлефоннай сувязі, таму ўспрыняцце гука перакладчыкам адбываецца праз адзін тэхнічны канал, а перадача гука забяспечваецца іншым. Яшчэ адзін спосаб абысці Zoom - выкарыстоўваць такія платформы як Webex і Teams і спецыялізаваную платформу для перакладчыкаў, якая падтрымлівае функцыю ЗСП; для гэтага звычайна патрабуецца выкарыстанне двух кампьютараў, гарнітуры, аўтаномнага мікрафону і навушнікаў.

Часамі вам даводзіцца імправізаваць на ляту і рабіць гэта сапраўды хутка. Маю асабістую гісторыю можна назваць нечым падобным на «Гіпергібрыд у віртуальную вяршыню і назад». Меркавалася, што я буду перакладаць на гібрыдным спатканні тэхнічных экспертаў, а кліент моцна настойваў на выкарыстанні рэжыму сінхроннага перакладу для таго, каб паскорыць абмен інфармацыяй. Праца была на тры дні, па чатыры гадзіны кожная сесія, адзін перакладчык. Гэта даволі складана, але ёсць такія кліенты, якім вы менш за ўсё хочаце сказаць «не» ці, нават, пачаць свой сказ з «але».

Мясцовыя эксперты сабраліся ў адной канфкрэнц-зале; міжнародныя спецыялісты ўдзельнічалі ў сесіі віртуальна з дамашніх офісаў. Тэхнікі на аб'екце сказалі мне, што пабудаваць аудыёмост практычна немагчыма, ні ў якім разе. Яшчэ хужэй было тое, што практычна ніхто на другім канцы віртуальнай рэальнасці не ўжываў нічога, акрамя ўбудаванага кампьютарнага мікрафону, некаторыя, зразумела, мелі праблемы з прапускной здольнасцю, якая выклікала перарыванне маўлення і моцны шум. Я зразумеў, што пачую максімальна 60% ад таго пра што яны гавораць; тэматыка была вельмі тэхнічнай, шмат лічбаў і важнай для праекта інфармацыі. Катастрофа навісала ў паветры ўжо гатовая пачацца.

Часам вам трэба навучыць і правесці кліентаў праз тое, што магчыма, а што не, сумленна паказваючы на падводныя камяні і на тое, як усё можа цалкам разваліцца, для таго, каб задача стала паспяховай. Мясцовыя эксперты былі дастаткова падатлівымі, каб паверыць мне і зрабіць «па-мойму». Мой спосаб заключаўся ў тым, каб падключыць USB-гарнітуру да іх кампьютара для кіравання канферэнц-абсталяваннем і даверыцца толькі мне, як таму, хто гаворыць ад імя ўсіх міжнародных экспертаў. Такім чынам я быў адзіным голасам усіх калектыўных міжнародных экспертных ведаў з віртуальнага свету. Даволі экзатычна, але функцыянальна. Я меў магчымасць чуць дастаткова, каб усе былі задаволеныя, нават меў магчымасць папрасіць паўтарыць некаторыя фразы, якіх не было чуваць з-за перашкод і шуму. Так як усё ішло добра, мы заўсёды заканчвалі меньш, чым за чатыры гадзіны. З забаўнага было тое, что ў маім дзействе нават прысутнічала крыху акцёрскага агучвання, каб мясцовыя эксперты маглі вызначыць, хто гаворыць ў дадзены момант.

Гарвардская мадэль вядзення перагавораў адзначае, што для такго, каб дасягнуць супрацоўніцтва, а не канкурэнцыі на фінальным этапе перагавораў, вам неабходна прадставіць сваім апанентам не толькі адзінае рашэнне, якое з'яўляецца найлепшым, бо ёсць только яно, але прапанаваць шэраг альтэрнатыўных рашэнняў, з якіх можна выбіраць, такім чынам людзі маюць шанс прааналізаваць усе «за» і «супраць» самастойна і ў працэсе выбара аптымальнага рашэння адчуць сябе далучанымі, уключанымі ў працэс і адказнымі за свой выбар.

https://youtu.be/RfTalFEeKKE

Такім чынам, калі кліенты звяртаюцца да нас па кансультацыю адносна таго, якія механізмы найбольш практычныя для арганізацыі віртуальных мерапрыемстваў, мы прапаноўваем Zoom (па-сутнасці «бясплатна», але з пытаннямі па бяспецы дадзеных), платформы для перакладу (добра, але даволі дорага), аудыёмасты праз Webex (тэхнічна складана), падумаць пра змену фармата з ЗСП на ВЗП і выкарыстоўваць што-небудзь ад GoToMeeting да Blue Jeans.

Аднак, гэта не ўсё, што мы можам прапанаваць з нашага «меню».

Існуе сапраўды фантастычная тэхналогія і яна называецца ZipDX. Гэта сістэма тэлеканферэнцыі, якая мае цудоўную функцыю сінхроннага перакладу праз тэлефон. Выдатны, амаль высокаякасны гук; адобрана многімі для бяспечнага выкарыстання; ёсць магчымасць наладжваць аудыёканферэнцыі літаральна на дзясятках моў; перакладчыкі чуюць сваіх партнёраў па віртуальнай кабінцы.

https://www.zipdx.info/support/multilingual

Уключана нават функцыя візуалізацыі, такім чынам падчас аудыёканферэнцыі і сінхроннага перакладу вы можаце бачыць і дзяліцца візуальнай прэзентацыяй.

Служба падтрымкі кліентаў ZipDX выдатная. У нас ёсць два ўліковых запісы ў ZipDX, рабочы і трэніровачны. Трэніровачны ўліковы запіс азначае, што вы можаце бясплатна абучаць перакладчыкаў і арганізатараў столькі часу, колькі спатрэбіцца. Мы правялі вельмі шмат часу ў трэніроўках, і гэта было сапраўды неверагодна, бо мы мелі магчымасць чуць паралельна выразныя галасы на пяці мовах, якія мы ўключылі ў нашы сесансы.

У такой форме сінхронны пераклад можна ажыццяўляць дзе заўгодна, дзе ёсць любая тэлефонная сувязь, стацыянарная або галасавая сувязь праз інтэрнэт (IP тэлефанія). Гэта можа быць выдатным рашэннем для падтрымкі, напрыклад, наведвання аб'ектаў у вельмі аддаленых і цяжкадаступных месцах.

Яшчэ адна сістэма ажыццяўлення перакладу - гэта выкарыстанне вашай ўласнай IP АТС (прыватнай тэлефоннай станцыі з выхадам у агульную сетку), вы можаце выкарыстоўваць сістэму тэлефоннага камутатара, калі купіце IP-нумары тэлефону ад кампаніі IP-тэлефаніі; вы можаце ўключыць некалькі ўдзельнікаў у інтэрнэт-канферэнцыю, хаця гэта ужо не будзе ў форме сінхроннага перакладу.

Вывады і вынікі

Паводле пэўных прадказанняў, не прагнозаў як такіх, а хутчэй інтуітыўных меркаванняў перспектыўнай ацэнкі, якіх мы таксама прытрымліваемся: праца перакладчыкаў на аб'ектах верніцца на 40% ад перад пандэмічнага ўзроўня. Будзе мноства фактараў, якія выклікаюць такое істотнае (як ніколі) ўстойлівае зніжэнне, і шмат што з гэтага абмяркоўваецца цяпер ў прэсе ў кантэксце будучага службовых паездак, дзейнасці на месцы, развіцця тэхналогій віртуальнага супрацоўніцтва і гэтак далей. Такім чынам ЗП застанецца, таму лагічна пастаянна заставацца засяроджаным на развіцці, умацаванні і паляпшэнні вашых магчымасцяў і навыкаў у ЗСП.

Дык вось, ці быў наш адказ на выклік паспяховым? Ну, скажам так. Ён безумоўна быў годны. Добра - гэта тое, што нядрэнна, выдатна нашмат лепш, чым добра.

·         Час адказу ад панікі да аднаўлення кантролю 2 месяцы, уключаючы распрацоўку агульнай стратэгіі, наступную распрацоўку выбранай стратэгіі, выпрацоўку тактыкі і развіццё інфраструктуры да моманту ўводу ў эксплуатацыю ў поўным аб'ёме.

·         Новы ахоп працай (зніжэнне на 55% ад перад пандэмічнага ўзроўня як па колькасці задач, так і па даходу)

·         Захаванне старых/набыццё новых кліентаў:

-          Згодна нашаму «Аперацыйнаму плану» за 18 месяцаў і да сённяшняга дня, на каcтрычнік 2021 года, мы ажжыццявілі паслугі сінхроннага анлайн перакладу агульнай колькасцю больш за 600 гадзін.

-          40% кліентаў ніколі не выходзілі з намі ў віртуальны рэжым.

-          Мы набылі пяць новых кліентаў; усе для праектаў ЗСП.

-          Стаўкі, даход у свеце ЗП істотна ніжэй у параўнанні са светам працы на аб'екце.

 

Аўтар Andreas (Андрэй Паркалаў), каманда комплекснай аудыё і відэа лакалізацыі Z4T

Пераклад/лакалізацыя Valentina (Валянціна Шыбаловіч), каманда комплекснай аудыё і відэа лакалізацыі Z4T